Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Традыцыйная культура: педагагічны кантэкст»

19.11.2020

17 лістапада 2020 года адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыйная культура: педагагічны кантэкст”. Арганізатарамі навукова-практычнай канферэнцыі выступілі Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г. Мінска”, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

Навукова-практычная канферэнцыя праводзілася ў анлайн-фармаце.

Удзельнікі канферэнцыі пазнаёміліся з тэарэтычным, практычным і інавацыйным вопытам па рэалізацыі праектаў і праграм у галіне этнакультурнага выхавання падрастаючага пакалення ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, агульнай сярэдняй адукацыі, вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь на прыкладзе дзейнасці больш за 60 адукацыйных устаноў рэспублікі і г. Мінска, які быў прадстаўлены ў анлайн-фармаце.

У навукова-практычнай канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 120 чалавек, у тым ліку і дырэктар Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці Вандзіч Алена Яўгеньеўна. якая прадставіла вопыт работы цэнтра дзіцячай творчасці па тэме “Традыцыйныя народныя святы ў сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”.

На выніковым пасяджэнні была выпрацавана рэзалюцыя, якая прадугледжвае далейшае супрацоўніцтва ў галіне этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі.