Раённы конкурс сучаснага эстраднага мастацтва “Зоркі Палесся”

18.04.2016

17 красавіка 2016 года ў Давыд-Гарадоцкім гарадскім Доме культуры прайшоў І тур (адборачны прагляд) раённага конкурсу сучаснага эстраднага мастацтва “Зоркі Палесся”, прысвечанага Году культуры. Мэта конкурсу – выяўленне і развіццё творчых здольнасцей дзяцей, падлеткаў і моладзі ў галіне эстраднага мастацтва, рэалізацыі іх творчага патэнцыялу. У конкурсе прынялі ўдзел ансамблі эстраднай песні, вакальна-інстументальныя ансамблі, інструментальныя эстрадныя калектывы, ансамблі эстраднага, эстрадна-спартыўнага, сучаснага танца, калектывы размоўнага  жанра і асобныя выканаўцы вышэйназваных жанравых накірункаў.

Навучэнцы Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці прынялі ўдзел у двух намінацыях конкурсу: “Эстрадная песня – вакальны ансамбль” і “Сучасны эстрадны танец”.

У выкананні дзяўчынак з аб’яднання па інтарэсах “Рубельскі благавест” (кіраўнік Лемяза Валянціна Міхайлаўна)  прагучалі песні “Малітва” і “Часікі”.

Танцавальныя калектывы пад кіраўніцтвам Кравец Марыны Аляксандраўны выканалі танец “Белая хусціначка” (узроставая катэгорыя 7-10 год) і танец “Гуляначка” (узроставая катэгорыя 11-14 год).

ІІ тур конкурсу (заключнае мерапрыемства) адбудзецца 15 мая 2016 года ў г. Століне.