Абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі-2017”

04.09.2017

2 верасня ў Давыд-Гарадку прайшоў абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі-2017”.

Дэлегацыі ўсіх раёнаў Брэстчыны сталі ўдзельнікамі ўрачыстага шэсця пераможцаў абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2017 года. Пасля яго працаўнікі сельскагаспадарчай галіны занялі пачэснае месца перад сцэнай. Перадавікоў жніва, лепшыя гаспадаркі, раёны-пераможцы вітаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс. 

У святочным канцэрце прымаліўдзел лепшыя калектывы аматарскай творчасці і асобныя выканаўцы Брэсцкай вобласці, калектывы мастацкай самадзейнасці Століншчыны.

Давыд-Гарадоцкі цэнтр дзіцячай творчасці падрыхтаў гульнёвую праграму, у якую ўваходзілі гульні і забавы нашага старажытнага горада.

Выстава дзіцачай творчасці ўключала вялікую колькасць работ, якія стварылі дзеці разам з настаўнікамі ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творцасці.

А канцэртная праграма мастацкай самадзейнасці нікога не пакінула абыякавым!