Зоркі Палесся

02.05.2018

З мэтай развіцця і папулярызацыі эстраднага мастацтва, выяўлення і развіцця творчых здольнасцей дзяцей і моладзі ў нашым раёне кожны год праводзіцца конкурс эстраднага мастацтва “Зоркі Палесся”. У гэтым годзе ён прысвечаны Году малой Радзімы.

28 красавіка ў Давыд-Городоцкім Доме культуры прайшоў адборачны тур конкурсу, у якім прынялі ўдзел калектывы Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці: калектыў “Рубельскі благавест” пад кіраўніцтвам Лемезы Валянціны Міхайлаўны ў намінацыі “Эстрадная песня – вакальны ансамбль”, і калектыў “Гуляначка” пад кіраўніцтвам Кравец Марыны Аляксандраўны – у намінацыі “Сучасны эстрадны танец”.

Пасля падвядзення вынікаў калектыў “Рубельскі благавест” запрошаны на заключнае мерапрыемства 13 мая 2018 года ў г. Столін.