Святочнае гулянне ў Купальскую ноч

09.07.2018

Па-сапраўднаму народным было святочнае гулянне ў Купальскую ноч у Давыд-Гарадку. Яшчэ не села сонца, як каля Гарыні сабралася безліч людзей. Многія прышлі цэлымі сем’ямі, ды і людзі старэйшага ўзросту прышлі пабачыць, як жа святкуецца Купалле ў сучасны час.

Дзяўчаты-вядучыя ў нацынальным аддзенні запрасілі на сцэну Нептуна Танцавальныя нумары падрыхтавалі ўдзельніцы аб’яднання па інтарэсах “Гуляначка” Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці. Падырылі песні гледачам і мясцовыя артысты. А для дзяцей дзейнічалі атракцыёны і гандлёвыя рады.

Ну і якое ж Купалле без вогнішча. Запаліць яго было даручана пачэсным гасцям – палкоўніку, Герою Расіі Аляксандру Васільевічу Дарковічу і знакамітаму балетмастру, салісту Вялікага тэатра Гедымінасу Тарандзе. Дарэчы, ён і праводзіў гульнявую праграму для моладзі.

Святкаванне Купалля закончылася вясёлай дыскатэкай.