Лепшыя ў рэспубліцы

22.11.2018

Лістапад выдаўся шчодрым на ўзнагароды для Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці. Нашы навучэнцы атрымалі адразу пяць дыпломаў: тры – абласнога і два –рэспубліканскага ўзроўню. Іх уладальнікамі сталі Аляксандр і Наталля Раманавы, удзельнікі аб’яднання па інтарэсам “Утульны дом” (кіраўнік Петравец А.В.).

У абласным этапе рэспубліканскіх конкурсаў фотаработ “Зямля пад белымі крыламі” і “Запаветная Беларусь” у Аляксандра Дыплом Icтупені ў намінацыі “Жывыя традыцыі” і Дыплом III ступені ў намінацыі “Птушкі”, а ў Наталлі Дыплом III ступені ў намінацыі “Вышыня”. Як лепшыя, гэтыя работы былі накіраваны на рэспубліканскі этап, дзе іх высока ацаніла прафесійнае журы: работа “Жывыя традыцыі” Аляксандра Раманава была прызнана лепшай у рэспубліцы, я Наталля заняла трэццяе месца ў намінацыі “Вышыня”.

Для атрымання ўзнагарод яны разам з навучэнкай Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці Тарасевіч Насцяй, пераможцай конкурса ў намінацыі “Манахром”, накіравалiся ў сталіцу, дзе на базе ўстановы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці" адбылася цырымонія ўзнагароджання. Гэтае мерапрымства праходзіла ў рамках рэспубліканскага тыдня тэхнічнай творчасці «Юнацтва. Інтэлект. Будучыня”, які праводзіцца з падтрымкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Яго мэта - актывізацыя дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі тэхнічнага профілю, а таксама прыцягненне навучэнцаў да заняткаў інавацыйнай, вынаходніцкай і рацыяналізатарскай дзейнасцю.

Як прызнаюцца самі юныя лаўрэаты, ім было вельмі цікава тут пабываць. Прыемнае хваляванне адчувалі і падчас уручэння дыпломаў, падпісаных асабіста намеснікам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Раісы Станіславаўны Сідарэнка. Віншуем пераможцаў!