Абласны семiнар загадчыкаў вучэбна-метадычных кабінетаў Брэстчыны

16.04.2019

11-12 красавіка Століншчыну наведалі загадчыкі вучэбна-метадычных кабінетаў Брэстчыны ў рамках семінара “Практыка-арыентаваныя падыходы да арганізацыі метадычнай работы ў раёне”. Удзельнiкi семiнара пазнаёмiлiся з асаблiвасцямiciстэмы адукацыi Століншчыны i прыйшлі да высновы, што ў раёне створаны ўсе ўмовы для ўкаранення ў адукацыйны працэс актыўных, інфармацыйных, камп’ютарных тэхналогій па павышэнні якасці навучання.

Пры наведваннi ўдзельнiкамi семiнара ў Давыд-Гарадку дзiцячага сада №2 педагог дадатковай адукацыi Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзiцячай творчасцi Семянюк Алена Канстанцiнаўна расказала пра дзейнасць клуба бабуль, якi працуе на базе садка i членам якога яна з’яўляецца некалькi гадоў.

З нагоды семiнара ў файе сярэдняй школы №1 г.Давыд-Гарадка навучэнцы цэнтра дзiцячай творчасцi арганiзавалi выставу работ дэкаратыўна-прыкладной творчасцi, а таксама падрыхтавалi музычныя нумары.

Усе госці адзначалі традыцыйную гасціннасць нашага раёна, творчы падыход да метадычнай работы, прафесіяналізм настаўнікаў, нeпаўторнасць навучэнцаў.