Зоркі Палесся

16.04.2019

З мэтай выяўлення і развіцця творчых здольнасцей дзяцей, падлеткаў і моладзі ў галіне эстраднага мастацтва, рэалізацыі іх творчага патэнцыялу проводзіўся раённы конкурс эстраднага мастацтва “Зоркі Палесся”, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы. Навучэнцы Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці прынялі ўдзел у I туры конкурса ў намінацыях “Эстрадная песня – сольнае выканальніцтва”, “Эстрадная песня – вакальны ансамбль” і намінацыі “Сучасны эстрадны танец”. Пераможцы I тура прымуць удзел у II туры (заключным мерапрыемстве) 12 мая 2019 года ў г.Століне.