Раённыя “Дажынкі-2019”

13.08.2019

У нядзелю 11 жніўня ў вёсцы Семігосцічы прайшоў раённы фестываль-кірмаш “Дажынкі-2019”, які сабраў хлебаробаў Століншчыны, шматлікіх гасцей. Для іх былі арганізаваны выставы сельскагаспадарчай тэхнікі, выставы-продажы караваяў, вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, літаратурныя выставы. 

Пад гучныя апладысменты прадстаўнікі сельскагаспадарчых арганізацый - пераможцы раённых спаборніцтваў па ўборцы ўраджаю, запрашаліся на сцэну для  ўзнагароды. Далей адбыўся канцэрт з удзелам творчых калектываў Столінскага раёна  «Зямны паклон гаспадарам зямлі!».

Педагогі Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці прадставілі выставу дэкаратыўна-прыкладной і выяўленчай творчасці, упрыгожаную кампазіцыямі з жывых кветак.